Некалькi год таму ў нас з'явiлася добрая традыцыя: напярэдаднi Дня роднай мовы наведваць Дзяржаўны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы. Гэты год не стаў выключэннем: 12 лютага навучэнцы нашай школы глядзелi бессмяротную камедыю "Паўлiнка" славутага песняра Беларусi Янкi Купалы. Купала - гэта наша слава, наш гонар, наш, кажучы сучаснымi словамi, брэнд. А самаe галоўнае - гэта наша любоў на ўсё жыцце. Две гадзiны жартаў, песняў, танцаў i добрага настрою.